<---1 2 3 4 5

МРОЯ
«Зямля»

Intro:
Am C Em Hm

Em Hm
Вось мая зямля пад нагой бяжыць.
Em Hm
Вось мая зямля ў сьнягох ляжыць,
Am C
Закаваная лютым холадам,
Em Hm
Падуладная чужым волатам

Вось мая зямля запаветная,
Занядбаная, непрыкмтная.
Хоць багатая на малiтвы,
А крывёю шчодра палiтая.

А сыны яе незьлiчоныя
Бесклапотныя, нехрышчоныя
Не турбуюцца, не хвалююцца,
Толькi пiць ды спаць не лянуюцца.

Як пачнеш сьпяваць - не абудзяцца.
Як пачнеш крычаць - не дачуюцца.
А спытаеш пiць - не дадуць вады,
А захочаш бегчы - няма куды.

Я iду наперад па узбочыне
Я пяю свае песьнi змрочныя
А зямля мая пад нагой бяжыць
А зямля мая ў сьнягох ляжыць.

Заўвага: Акорд С лепей граць так :
--------------
--------------
----5---------
----5---------
----5---------
---------3----


Я нарадзiўся тут
«Бывайце здаровы»

Em G
Бывайце здаровы, жывiце багата,
D Em
А мы ўжо ж паедзем дадому, дахаты.
G D
У зялёнай дуброве мы начаваць будзем
Em D Em
I вашае ласкi вавек не забудзем.

У вашай гасподзе шырокае поле,
Няхай жа на шчасьце цьвiце ваша доля.
На рэчках на вашых бурлiлi каб воды,
Каб плавалi з крыкам гусей карагоды.

Каб жыта ў полi трубою вiлося,
Каб сала ў хаце кубламi вялося.
Штодзень у капусьце каб плавала шкварка,
Да шкваркi часiнай вялася б i чарка.

Яшчэ вам жадаем прыбытку ў хаце
Нi мала, нi многа – штогод па дзiцяцi.
Ня будзем у крыўдзе яшчэ i на тое,
Калi пашанцуе – на год i па двое.

Дарогу ж мы знаем да вас, ягамосьцi,
I езьдзiць мы будзем да вас часта ў госьцi.
Эй, хто на адведы, эй, хто на радзiны –
Вазiць караваi па дзьве паўасьмiны.



NOVAJE NIEBA
«Цэпелiны»
Альбом: "Cepieliny"

intro:
Em G F# A

Em G F#
цэпелiны ў небе
A
неба ў цэпелiнах
яны плывуць мiж аблокаў
пагрозьлiва i павольна

A C G#
гэтак сама павольна
A C H
цягнуцца iхнiя ценi
Em G F# A
зазiраючы проста ў вокны
Em G F# A
аблiзьлiваючы пабудовы

пройгрыш:
Em G F# A

пiлёты маўклiвых машынаў
сядзяць у жалезных кабiнах
цесных ды няўтульных
болей падобных на карцэр

фосфар прыборных дошак
блiшчыць у зялёным паўзмроку
паветра пахне iржою
ды гарэлай плястмасай

пiлёты сядзяць нерухома
на iхнiх чорных камбэзах
срэбрам блiшчаць адзнакi
невядомае краiны

iхнiя твары пакрытыя
тонкiм празрыстым лёдам
дужкi ад мiкрафонаў
крывяцца быццам усьмешкi

зашклянелыя вочы позiркам
роўным ды неадрыўным
глядзяць на зорку вэнэру
якая ўзыйшла над зямлёю

 


КРАМБАМБУЛЯ
«Абсэнт»

C-dur A-moll C-dur A-moll
D-moll G-dur D-moll G-dur

C-dur A-moll
Pardon, je ne parle pas francais.
Кавярня, прыцемкі, абсэнт...
D-moll G-dur
Мігціць наперадзе расстаньне,
І сьвечка на стале згасае...

Рэфрэн:

C-dur
Учора, ці сёньня,
Яшчэ ці ўжо...
A-moll
Растуць парасоны
Пад цёплым дажджом.
D-moll
Усё летуценна,
G-dur
І веры няма сабе.
Усё нерэальна,
Нібыта ў сьне:
Начная кавярня,
Агні ў вакне,
І водар растаньня,
Палынны напой - абсэнт.

Усё у жыцьці не назаўжды.
Праходзяць летнія дажджы.
Усё мінае, ўсё знікае,
Тугою зьменіцца каханьне.

Рэфрэн.

Французы кажуць: c'est la vie.
Я буду жыць, і ты жыві.
Запомнім мы кавярню гэту
І пах расстаньня і абсэнту.

Рэфрэн

 

NOVAJE NIEBA
«Белая Лебедзь»

C
Надта хочацца ў вырай
Am
Мая Белая Лебедзь.
Dm
А цi хочаце вы ў рай? -
G
Мне хацелась бы ведаць.
C
Мне хацелась бы ведаць,
Am
Мне хацелась бы верыць,
Dm
Што вы хочаце ў вырай,
G
Мая сумная Лебедзь.

Цёплы восеньскi вецер
Прынясе павуцiну,
Сумны восеньскi вечар
Прыйдзе ў Вашу хацiну.
А за вокнамi шэрань,
I ня убачыць край-сьвету.
У нябёсах у шэрых
Я растану бяз сьледу.

Надта хочацца ў вырай,
Мая Белая Лебедзь.
Ляцiм зь мiрам як зь лiрай,
Чарада нас прывецiць.
Чарада нас прывецiць
I мой сум не прыкмецiць,
Мая Белая Лебедзь,
Мая сумная Лебедзь.
Мая сумная Лебедзь

 

NARODNY ALBOM
«Край ты мой, край»

Em G
Мы дапiць не пасьпелi да дна,
D Em
Як раптоўна пачулi:"Вайна"
Em G
Ты сказаў мне:"Даруй i бывай"
D Em
I пайшоў баранiць наш край.

Прыпеў.

C Em
Край ты мой, Край,
G D
Грай гэй нам, грай,
C Em
Дай веры дай,
D Em
I мы пераможам.

Мы ў шэрых мундырах
Пад шэрым крывiцкiм небам
Перад навалай з усходу
Станем мурам каменным.

Будзем стаяць непарушна
Будзем стаяць непахiсна.
З намi вера i праўда,
З намi Божая Мацi.

Прыпеў.

З намi Анёл-абаронца
Будзем стаяць бясконца
Пакуль толькi хопiць моцы,
Пакуль толькi будзем жывы!

Прыпеў


<---1 2 3 4 5

 



NRM, НРМ, Аккорды, Акорды, песни, песни пра каханне, песні, Менск, Мінск, Зямля, Дзе тое слова, LaLaLaLa
Бывай, Дзе тое слова,

Лявон Вольскі

, Алезіс Дземідовіч, Юрась Ляўкоў, Добры вечар дзеўчыначка, Альбом: "Одзiрыдзiдзiна", Лепей ня будзе

NRM, Мiтусьня, мроя, скачать,


Сайт создан в системе uCoz